Навучэнцы ў нацыянальных строях віталі ўсіх са святам і дарылі добрыя пажаданні.
Мова з’яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Навучэнцы групы 12эа прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы. Святочныя мерапрыемствы:
«Размаўляем па-беларуску», Літаратурныя чытанні «Слова наша роднае», «Успамінаем прачытанае», «Чытаем па-беларуску», Філворд «Беларускія святы», літаратурныя чытанні «Слова наша роднае» зблізілі не толькі з мова, але і адзін з адным.
«Любіць сваё – зусім не значыць // Чужое ганіць, адмаўляць. // Вось за чужым свайго не бачыць, // Не вывучаць, не шанаваць – // Злачынствам будзе без сумлення, // Бо ёсць такі закон жыцця: // Шануй чужое аж да пакланення, // Сваё любі да самазабыцця».