Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.

Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў.

🔹На працягу дня ў нашай установе адукацыі адбылося шмат пазнавальных мерапрыемстваў, у якіх з задавальненнем прымалі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі. Хочацца адзначыць найбольш значныя з іх:
Гродзенскі абласны дыктант, конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў «Гучы, родная мова», гульня-віктарына «Паўтараем, на роднай мове размаўляем», інтэрактыўнае воблака слоў, мікс-пляцоўка «Любі і чытай сваё», флэш- батл «Хуткамоўкі», літаратурная гасцёўня «У родным слове – цэлы свет», конкурс творчых работ «Беларусь мая сінявокая».

Свята ў каледжы працягваецца.

❣Любіце, ведайце і шануйце нашу мову!