У рамках Тыдня роднай мовы ў нашым каледжы адбыўся паказ адзення ў традыцыйным народным стылі. Дзявочыя стылізаваныя калекцыі “Па расе” і “Вясна – Красна” былі прадстаўлены народным аматарскім тэатрам моды “Маладосць”. Хочацца адзначыць, што адзенне ў народным стылі не толькі падкрэслівае жаноцкасць, элегантнасць, самабытнасць дзяўчат, але ў той жа час прызначана для папулярызацыі культуры беларускага народа.