У рамках дня беларускай мовы, лiтаратуры i гiсторыі навучэнцы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на актуалізацыю ведаў аб падзеях гісторыі і значных імёнах. Навучэнцы груп здзейснілі падарожжа па знакамітых замках Беларусі, сканструявалі макеты Гродзенскага замка Вітаўта, Мірскага замка і Барысаглебскай Каложскай царквы.