21 лютага адзначаем свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дзень, калі мы ўспамінаем пра багацце і непаўторнасць кожнай мовы, як неад’емнай часткі культуры і спадчыны народа.

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі. Гэтая ініцыятыва была накіравана на падтрымку моўнай разнастайнасці, шматмоўнай адукацыі і ўсведамлення важнасці моўных і культурных традыцый

Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём свет. Гэта наша гісторыя, наша памяць, наш гонар

Беларуская мова – мілагучная, старажытная і надзвычай прыгожая! Давайце шанаваць і абараняць яе, бо гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямi.