З нагоды святкавання Дня роднай мовы у бібліятэцы каледжа сярод наведвальнікаў адбыўся турнір эрудытаў беларускай мовы «Адвечны голас Радзімы» да Міжнароднага дня роднай мовы.

Кожны чытач бібліятэкі меў магчымасць праверыць свае веды беларускай мовы.

Падчас турніра жадаючым было прапанава  паўдзельнічаць у шэрагу конкурсаў пад назвамі:  “Словаведы”, “Месяцаслоў”, “Перакладчыкі” і многія іншыя.

Моладзь з задавальненнем гуляла ў перакладчыкаў, разгадвала загадкі з хітрынкай, тлумачыла фразіалагізмы і  знаходзіла іх адпаведнікі на рускай мове расшафроўвала рпыказкі, знаходзіла назвы месяцаў у крыжаванцы, адгадвалі рэбусы.

Кожны удзельнік прадэманстраваў сваё выдатнае веданне беларускай мовы.

Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню мовы, якую мы заввём нацыянальнай і матчынай.

Памятайце, што мова жывая пакуль на ёй гавораць!