Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, як і іншыя ўсебеларускія акцыі, па добрай традыцыі атрымала значны водгук сярод моладзі Гродзенскага ДзКТТіД. Удзел у напісанні дыктоўкі прынялі навучэнцы, выкладчыкі і супрацоўнікі. Дыктарам рэспубліканскай дыктоўкі стаў Андрэй Максімаў- ацёр, блогер і вядучы. Дзень народнага адзінства – вялікае народнае свята, свята кожнага з нас. Галоўны пасыл напісання дыктоўкі – яшчэ раз пачуць родную мову, напісаць на ёй словы і ацаніць свае веды!