У інтэрнаце N2 ГГКТТіД прайшло фальклорна-экалагічнае свята “Саракі”, прысвечанае прылёту птушак. Гаварылі, што той, хто першы убачыць бусла, павiнен выйсцi яму насустрач са словамі: “Бацян, бацян, на табе галёпу, а мне дай жыта копу”. У гэтым выказванні можна убачыць глыбокую павагу да птушак. Навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце, з задавальненнем спявалі песні, вадзілі карагоды, прасілі , каб птушкі хутчэй прыляцелі і радавалі сваім шчабятаннем.
Таксама была праведзена віктарына “Як вы ведаеце птушак Беларусі”. У канцы свята ўсе з задавальненнем з’елі сорак пампушак.