4 снежня ў рамках тыдня агульнаадукацыйных прадметаў і дысыплін пад дэвізам “размаўляем па-беларуску” прайшоў дзень гісторыі, беларускай мовы і літаратуры.
Свята распачалося з акцыі ветлівасці, якая і выклікала найбольшую цікавасць як у выкладчыкаў, так і ў навучэнцаў каледжа.
Пасля адбылося адкрыццё тыдня. Пад час дадзенага мерапрыемсва ў навучэнцаў і выкладчыкаў была магчымасць паслухаць вершы беларускіх паэтаў, прагледзець мультымедыйныя праекты, створаныя навучэнцамі каледжа, а таксама напісаць на роднай мове віншавальныя паштоўкі з нагоды надыходзячых святаў.
На завяршэнне дня на суд гледачоў была прадстаўлена літаратурна-музычная вечарына “Дазволь, жанчына, у ногі пакланіцца…”
Вялікі дзякуй удзельнікам: Крукоўскаму Арцёму, Бандаровічу Вадзіму, Вашчылавай Алене, Ткачэнку Яўгенію, Хмурчыку Дзмітрыю, Яцэвіч Наталлі, Гурскай Вользе – навучэнцам групы 24тп, а таксама навучэнкам групы 4ша – Арцюх Кацярыне, Чарніцкай Лізавеце, 5ша – Анікінай Алене і навучэнцам групы 9эа – Папуцэвічу Паўлу, 1эс – Чартко Вадзіму, 27тп – Куцко Захару і Еўсцягнееву Віктару.