Выкладчык Несцер Валянцiна Паўлаўна ў рамках атэстацыi на вышэйшую катэгорыю правяла 09.12.2022 у групе 01-09-6м адкрыты ўрок па вучэбным прадмеце «Беларуская лiтаратура» на тэму «Змiтрок Бядуля. Апавяданне «Бондар». Вырашэнне тэмы мастака i грамадства ў кантэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўнiка».

Прымяненне разнастайных метадаў навучання i арганiзацыйных форм дзейнасцi садзейнiчала актыўнаму ўдзелу навучэнцаў у асэнсаваннi праблемы «мастак i грамадства», пошуку правiльнай жыццёвай пазiцыi ў адносiнах да таленавiтых людзей, выказваннi адмоўнага стаўлення да праяўлення чэрствасцi i абыякавасцi.

На розных этапах урока выкарыстоўвалiся iнтэрактыўныя сэрвicы, камп’ютарная прэзентацыя, мульцiборд як тэхнiчны сродак навучання.