21 лютага ў каледжы святкавалі Міжнародны Дзень роднай мовы! З самага ранку навучэнцы і выкладчыкі правялі акцыю “Размаўляй па- беларуску!” Цікава і займальна прайшло мерапрыемства “Перакладзі слова”, якое дало магчымасць удзельнікам запісаць свае любімыя словы па – беларуску. Увесь час гучалі кампазіцыі вядомых беларускіх выканаўцаў на словы беларускіх паэтаў. У фае былі размешчаны стэнды “Пісьменнікі – юбіляры ў 2022 годзе.” У каледжы адчуваўся святочны і радасны настрой! На працягу ўсяго дня адбылося шмат мерапрыемстваў.
Навучэнцы і выкладчыкі з вялікім задавальненнем прынялі ў іх ўдзел! Найбольш значныя мерапрыемствы: Гродзенскі абласны дыктант, конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў “Гучы, беларускае слова!”, конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, караоке па – беларуску, урок па беларускай літаратуры ў групе 36 тп, акцыя “Далучы далоньку”, конкурс творчых работ “За што я люблю беларускую мову?”, сустрэча з дзяцінствам ” Лялькі – цацкі – мульцікі”, літаратурная гасцёўня “Жывое ў вяках беларускае слова!”
Свята ў каледжы яшчэ працягваецца.