З 16 па 22 лютага ў каледжы праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта свята ведаў, якое дае магчымасць кожнаму праявіць свой талент, дапамагае вылучыць самых таленавітых, разумных, крэатыўных, спрыяе развіццю творчых, адукацыйных, камунікатыўных здольнасцей.