У межах Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” з мэтай пашырэння кругагляду навучэнцаў у галіне беларускай мовы, іх матывацыі да вывучэння роднай мовы ў бібліятэцы каледжа праведзена выстава “Сэрцам роднага слова краніся”, якая адлюстроўвае пытанн сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Навучэнцы з задавальненнем наведалі выставу, паспрабавалі смак беларускай мовы, адчулі асалоду чытання, а таксама прынялі ўдзел у QR-віктарыне “Таямніцы беларускай мовы”