Каб лепш зразумець вытокі фарміравання адметнага беларускага характару, неабходна, перш за ўсё, зазірнуць у сівую даўніну
нашай Бацькаўшчыны,
У сучасны перыяд нам надзвычай неабходна больш глыбока
зразумець саміх сябе, сваё прызначэнне ў гэтым свеце, паспрабаваць
усё ж пранікнуць у патаемныя глыбіні народнай душы, высветліць
сутнасць, разгадаць яе шматлікія таямніцы.
На размешчанай у бібліятэцы экспазіцыі на аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару ,жыццё і побыт беларусаў.
Экспазіцыя «Таямніцы народнай душы» чакае ўсіх зацікаўленых.