Дзень роднай мовы. Дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi.

У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у  падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях…

Каб даць магчымасць адчуць непаўторнасць і прыгажосць беларускай мовы у  бібліятэцы каледжа   была створана выстава “Смак роднай мовы”

“Шануйце роднае слова! – заклікала Цётка. – На вас, моладзі, ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей беларускую мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай…”

Прыемна ўсведамляць, што нашы  навучэнцы шануюць роднае слова, цвёрдай ступой крочаць у светлую будучыню.